У Рэспубліцы Беларусь занепакоены эскалацыяй насілля на размежавальнай рысе паміж ізраільскімі і палестынскімі тэрыторыямі, асабліва ў раёне сектара Газа, якая прывяла да шматлікіх ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва.
Заклікаем бакі канфлікту да стрыманасці і адмовы ад дзеянняў, якія могуць прывесці да далейшага кровапраліцця.
Рэкамендуем беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца ў Ізраілі, пазбягаць месцаў правядзення акцый пратэсту.
15 мая 2018 г., г.Мінск