У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім болем успрынялі паведамленне аб тэракце ў Ніцы ноччу 14 ліпеня. У выніку гэтага жахлівага злачынства загінулі каля 80 чалавек, больш за сотню параненых, сярод іх шмат дзяцей.
Асабліва цынічны характар таму, што адбылося надае тое, што бесчалавечны акт тэрарызму здарыўся ў дзень святкавання французскім народам свайго Нацыянальнага свята.
Беларускі бок рашуча асуджае ўсе праявы тэрарызму і лічыць, што акты гвалту ў дачыненні да грамадзянскага насельніцтва, якія пачасціліся ў апошні час, не могуць мець апраўдання і не павінны заставацца без жорсткай кансалідаванай рэакцыі сусветнай супольнасці.
Выказваем спачуванні сем'ям і блізкім загінулых, а таксама жадаем хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым.
15 ліпеня 2016 г., г.Мінск