04-07-2016
У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім болем успрынялі паведамленне аб двайным тэракце, што адбыўся ў Багдадзе, у выніку якога загінула беспрэцэдэнтная колькасць мірных грамадзян і, што асабліва сумна, шмат дзяцей.
Беларускі бок рашуча асуджае ўсе праявы тэрарызму і лічыць, што акты насілля ў дачыненні да грамадзянскага насельніцтва не могуць мець апраўдання.
Заклікаем міжнародную супольнасць працягваць дапамогу Іраку ва ўсталяванні міру на ўсёй тэрыторыі краіны.
Выказваем спачуванні сем'ям і блізкім загінулых, а таксама жадаем хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым.
4 ліпеня 2016, г.Мінск