07-02-2018
6 лютага 2018 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі Сяргея Алейніка з Дзяржаўным міністрам па справах Еўропы і Амерыкі МЗС Вялікабрытаніі Аланам Дунканам.
Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, намечаны напрамкі развіцця ўзаемадзеяння ў розных галінах на 2018 год.
У прыватнасці, бакі закранулі перспектывы развіцця двухбаковага палітычнага дыялогу, дагаворна-прававой базы, а таксама нарошчвання гандлёва-эканамічных і гуманітарных кантактаў.
русская версия English version