13-02-2018
12 лютага 2018 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданэзія і Малайзіі па сумяшчальніцтве Валерый Калеснік уручыў даверчыя граматы Вярхоўнага Кіраўніка Малайзіі султану Мухамаду V.
Падчас сустрэчы ў афіцыйнай рэзідэнцыі Вярхоўнага Кіраўніка Малайзіі бакі пацвердзілі зацікаўленасць ва ўмацаванні і развіцці беларуска-малазійскіх адносін, рэалізацыі існуючага патэнцыялу нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.
русская версия English version