22-01-2018
22 студзеня 2018 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя Дапкюнаса з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам у Рэспубліцы Беларусь Ле Анем.
Падчас сустрэчы разгледжаны актуальныя пытанні падтрымання міждзяржаўных кантактаў на высокім узроўні, развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, рэалізацыі сумесных праектаў.
Асаблівая ўвага нададзена пытанням узаемадзеяння ў галіне прамысловасці, у прыватнасці, ажыццяўлення праекта зборкі тэхнікі МАЗ у В'етнаме.