03-12-2018
3 снежня 2018 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Японіі у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Таёхісай Кадзукі з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця двухбаковых адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах.
У.Макей выказаў падзяку Паслу Японіі за актыўную плённую работу, накіраваную на ўмацаванне беларуска-японскага супрацоўніцтва.