05-07-2018
5 ліпеня 2018 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Аўстрыі Алены Купчыной з Генеральным сакратаром (першым намеснікам Міністра) Федэральнага міністэрства па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і міжнародных спраў Аўстрыйскай Рэспублікі Йаханэсам Петэрлікам.
У рамках сустрэчы абмеркаваны перспектывы далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва з улікам дамоўленасцей, дасягнутых падчас нядаўніх беларуска-аўстрыйскіх кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях.
З улікам старшынства Аўстрыі ў Савеце Еўрапейскага саюза ў другім паўгоддзі 2018 года разгледжаны некаторыя пытанні ў кантэксце адносін Беларусі і ЕС.
Бакі пацвердзілі зацікаўленасць у далейшым пашырэнні двухбаковых сувязей ва ўсіх галінах узаемнага інтарэсу.