20-05-2019
20 мая 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікi Уганда ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Джонсанам Агарам Олвам з нагоды ўручэння копій даверчых грамат.
Падчас размовы былi абмеркаваны пытанні арганізацыі абмену візітамі дэлегацый і двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, сельскагаспадарчай і іншых галінах. Суразмоўцы падкрэслiлi значнасць наладжвання ўзаемадзеяння ў прамысловай кааперацыi, адукацыi, абмене вiзiтамi дэлегацый дзяржаўных арганізацый і дзелавых колаў абедзвюх краiн.
English version русская версия