26 красавіка 2024 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч прыняў удзел у цырымоніі ўскладання кветак да памятных знакаў «Ахвярам Чарнобыля» і «Камень свету Хірасімы».
Цырымонія была прымеркавана да Міжнароднага Дня памяці аб чарнобыльскай катастрофе, які быў заснаваны ў 2016 годзе ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН 71/125 «Доўгатэрміновыя наступствы чарнобыльскай катастрофы», ініцыяванай беларускім бокам.
Рэспубліка Беларусь прадпрымае паслядоўныя дзеянні па пераадоленні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і недапушчэнні такіх бедстваў у будучыні.
Беларуская дзяржава на пастаяннай аснове ўзаемадзейнічае з Міжнародным агенцтвам па атамнай энергіі (МАГАТЭ), а таксама з зацікаўленымі краінамі і міжнароднымі ўстановамі як па пытаннях мінімізацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС, так і па выкарыстанні мірнага атама.
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь заклікае ўсе дзяржавы да адкрытага, раўнапраўнага і адказнага ўзаемадзеяння ў пытаннях радыяцыйнай бяспекі.