02-09-2019
2 верасня 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шэстакоў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Марыё Бальдзі.
Падчас сустрэчы бакі абмяняліся думкамі аб актуальным стане і перспектывах развіцця беларуска-італьянскіх адносін, абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў эканамічнай сферы, уключаючы правядзенне сумесных мерапрыемстваў.