14-11-2018
14 лістапада 2018 г. намеснік Мiнiстра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка сустрэўся з кіраўніком Дэлегацыі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Рэспубліцы Беларусь (МКЧК) Джорджам Дрндарскі.
Гэта сустрэча стала першай пасля адкрыцця у 2018 годзе офіса МКЧК у Рэспубліцы Беларусь.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі шэраг пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, якія выклікаюць узаемную зацікаўленасць, а таксама абмяняліся думкамі аб магчымых накірунках умацавання канструктыўнага ўзаемадзеяння паміж беларускім знешнепалітычным ведамствам і Дэлегацыяй.