18-12-2018
18 снежня 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шэстакоў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь Паула Антоніа Перэйра Пінта з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.
Падчас сустрэчы абмеркаваны комплекс пытанняў, звязаных з актуальным становішчам і перспектывамі развіцця беларуска-бразільскага супрацоўніцтва ў розных сферах.
Я.Шэстакоў падзякаваў Паслу Бразіліі за яго ўклад у развіццё беларуска-бразільскіх адносін.