07-02-2020
7 лютага 2020 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Манголіі Станіслава Чапурнога з Міністрам замежных спраў Манголіі Дамдзіны Цогтбаатарам.
Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў развіцця беларуска-мангольскага супрацоўніцтва, у тым ліку абмен візітамі на розных узроўнях, адкрыццё Пасольства Манголіі ў Беларусі, практычную рэалізацыю Генеральнага пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Манголіі аб прадастаўленні экспартнага крэдыту, актывізацыю міжпарламенцкіх кантактаў і развіццё двухбаковай дагаворна-прававой базы.