01-10-2018
1 кастрычніка 2018 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі з пастаянным намеснікам Міністра замежных спраў і па справах Садружнасці, кіраўніком Дыпламатычнай службы Вялікабрытаніі Сайманам Макдональдам.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў развіцця беларуска-брытанскіх адносін.