02-12-2019
2 снежня 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргей Цярэнцьеў ўручыў даверчыя лісты Прэзідэнту Егіпта Абдэль Фаттаху аль-Сісі.
Падчас цырымоніі адбыўся кароткі абмен думкамі паміж Паслом Беларусі і Прэзідэнтам Егіпта пра стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін. Бакі адзначылі дружалюбны характар беларуска-егіпецкага ўзаемадзеяння, а таксама ўзаемную гатоўнасць спрыяць яго далейшаму ўмацаванню.