20-12-2019
20 снежня 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Ірландыя ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Пітэр Макайвор уручыў копіі даверчых лістоў намесніку Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алегу Краўчанку.
Падчас размовы бакі абмеркавалі перспектывы развіцця беларуска-ірландскіх адносін у розных сферах.
А.Краўчанка выказаў удзячнасць Ірландыі за шматгадовую актыўную працу па аказанні дапамогі Беларусі ў пераадоленні наступстваў Чарнобыльскай катастрофы: аздараўленне дзяцей з забруджаных раёнаў, рэгулярнае напраўленне высокакваліфікаваных ірландскіх урачоў у Беларусь, адпраўку гуманітарных грузаў.
А.Краўчанка і П.Макайвор таксама ўзгаднілі графік асноўных сумесных мерапрыемстваў па лініі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін на бліжэйшую перспектыву.
русская версия English version