05-12-2017
5-7 снежня 2017 г. праходзіць візіт намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўгена Шэстакова ў г.Берлін для ўдзелу ў 15-м пасяджэнні Беларуска-Германскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях у якасці сустаршыні.
Германскую дэлегацыю на пасяджэнні рабочай групы ўзначаліць кіраўнік дэпартамента знешнеэканамічнай палітыкі Федэральнага міністэрства эканомікі Эрхард Франц.
Падчас пасяджэння плануецца разгледзець пытанні развіцця беларуска-германскага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, перспектывы прамысловай кааперацыі, патэнцыял для рэалізацыі сумесных праектаў у галіне інфармацыйных тэхналогій, лагістыкі і транспарта, а таксама магчымасці пашырэння праграм прафесійнай адукацыі.