21-12-2017
20 снежня 2017 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Дапкюнаса з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турцыі ў Беларусі Нілванай Дарамай.
Падчас сустрэчы суразмоўцы абмеркавалі стан беларуска-турэцкага супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях, пытанні міжнароднай бяспекі, а таксама актуальныя праблемы рэгіёну Блізкага Усхода.