17-04-2019
17 красавіка 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка сустрэўся з дырэктарам Дэпартамента Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі МЗС Вялікабрытаніі Марцінам Харысам.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў беларуска-брытанскага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага нададзена перспектывам выбудоўвання дыялогу дзвюх краін з улікам “брэкзіта”.