07-12-2018
7 снежня 2018 г. у Мінску пад старшынствам намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўгена Шэстакова і намесніка Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Рэспублікі Польшча Рэнаты Шчэнх адбылося 13-е пасяджэнне Беларуска-Польскай Міжурадавай каардынацыйнай камісіі па справах трансгранічнага супрацоўніцтва.
Падчас пасяджэння бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў узаемадзеяння Беларусі і Польшчы ў сферы мадэрнізацыі памежнай інфраструктуры і ўдасканалення дагаворна-прававой базы.
Былі падведзены вынікі дзейнасці профільных падкамісій, абмеркавана тэматыка рэалізацыі праектаў Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва “Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020”.
Беларускі бок таксама праінфармаваў аб мерах па спрашчэнні парадку ўезду на тэрыторыю нашай краіны.