19-06-2018
19 чэрвеня 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка сустрэўся з Міністрам юстыцыі Бразіліі Тарквата Жардзінам ў рамках першага ў гісторыі двухбаковых адносін бразільскага візіту высокага ўзроўня ў Беларусь.
Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя тэмы беларуска-бразільскага супрацоўніцтва, у тым ліку развіццё дагаворна-прававой базы.
Беларускі бок выказаў надзею на далейшае узаемадзеянне ў дадзеным кірунку з мэтай усталявання больш шчыльных стасункаў на ўсіх узроўнях.