03-10-2018
2 кастрычніка 2018 г. уходзе рабочай сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эквадор Ігара Палуяна з намеснікам Міністра знешняга гандлю і інвестыцый Эквадора Дыега Каіседа адбыўся абмен думкамі аб стане і перспектывах нарошчвання двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Асаблівую ўвагу бакі надалі актуальнаму стану і перспектывам інвестыцыйнай дзейнасці РУП «ВА «Беларуснафта» і ЗАТ «Белзамежбуд» у Эквадоры, пытаннях пашырэння наменклатуры ўзаемных паставак, абмену візітамі афіцыйных і дзелавых дэлегацый, а таксама крокам па далейшым умацаванні дагаворна-прававой базы беларуска-эквадорскіх эканамічных адносін.