12-06-2019
12 чэрвеня 2019 г. адбылася сустрэча Першага намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя Еўдачэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь Назаркулы Шакулыевым.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні беларуска-туркменскага супрацоўніцтва ў розных галінах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, уключаючы падрыхтоўку да запланаваных кансультацый паміж МЗС.