22-01-2020
21 студзеня 2020 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Віктара Рыбака з намеснікам Міністра прамысловасці і тэхналогій Турэцкай Рэспублікі Хасанам Буюкдэдэ.
Падчас сустрэчы бакі абмяняліся думкамі аб перспектыўных накірунках актывізацыі прамысловага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Турцыяй у кантэксце выканання дамоўленасцяў, дасягнутых на ўзроўні лідэраў дзвюх краін у г.Анкары ў красавіку 2019 г.
Суразмоўцы абмеркавалі ход падрыхтоўкі чацвёртага пасяджэння Беларуска-Турэцкай рабочай групы па прамыслова-тэхналагічнаму супрацоўніцтву, правядзенне якога запланавана на 28-29 студзеня 2020 г. ў г.Стамбуле.