11-04-2019
11 красавіка 2019 г. адбылася цырымонія ўручэння Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь ў Каралеўстве Іспанія Паўлам Пуставым даверчых грамат Каралю Іспаніі Філіпу VI. Цырымонія прайшла ў каралеўскім палацы г.Мадрыда.
фота Службы інфармацыі Каралеўскага дома
Пасля ўручэння даверчых грамат адбылася размова іспанскага манарха з Паслом Беларусі П.Пуставым. Філіп VI з задавальненнем адзначыў высокі ўзровень беларуска-іспанскага супрацоўніцтва ў розных галінах узаемадзеяння, асабліва звярнуўшы ўвагу на высокі ўзровень развіцця сферы інфармацыйных тэхналогій у Беларусі. Кароль Іспаніі падкрэсліў значную роль Беларусі як гаранта стабільнасці ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне, а таксама даў станоўчую адзнаку намаганням нашай краіны ва ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.
П.Пуставы ў сваю чаргу адзначыў, што падчас сваёй дыпламатычнай місіі прыкладзе ўсе намаганні для далейшага актыўнага развіцця стасункаў паміж Беларуссю і Іспаніяй.