06-07-2018
6 ліпеня 2018 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Славенія ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Прымажам Шэліга з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Рэспубліцы Беларусь.
Падчас сустрэчы абмеркаваны стан і перспектывы развіцця ўсяго комплексу беларуска-славенскіх адносін, адзначаны рост гандлёвага абароту паміж дзвюма краінамі.
У.Макей падзякаваў П.Шэліга за яго ўклад у развіццё беларуска-славенскага супрацоўніцтва.
Бакі пацвердзілі ўзаемную гатоўнасць да далейшай актывізацыі палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.