14-02-2018
13 лютага 2018 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусі ў Рэспубліцы Арменія Ігара Назарука з намеснікам Міністра эканамічнага развіцця і інвестыцый Рэспублікі Арменія Аганэсам Азізянам.
Бакамі разгледжаны механізмы рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых падчас сустрэчы прэм'ер-міністраў Беларусі і Арменіі, якая адбылася 2 лютага 2018 г., на палях пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ў г.Алматы, і дадзеных па яе выніках даручэнняў па пашырэнні двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і арганізацыі сумесных праектаў.
У прыватнасці, абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння ў галіне паставак на армянскі рынак і зборкі ў Арменіі беларускай сельскагаспадарчай і пасажырскай тэхнікі, ліфтаў, наладжвання прамысловай кааперацыі, пашырэння супрацоўніцтва ў фінансава-крэдытнай, транспартнай сферах.
Прааналізаваны ход выканання пратакола 13-га пасяджэння Міжурадавай Беларуска-Армянскай камісіі па гандлева-эканамічным супрацоўніцтве, якое адбылося ў кастрычніку 2017 года ў г.Мінску.