11-09-2019
10 верасня 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Нігерыя і ў Рэспубліцы Гана па сумяшчальніцтве Вячаслаў Брыль уручыў даверчыя лісты Прэзідэнту Ганы Нана Акуфа-Адда.
Падчас цырымоніі адбылася гутарка Пасла Беларусі з Прэзідэнтам Ганы, у ходзе якой бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі. Асаблівы акцэнт быў зроблены на развіцці супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, горназдабываючай прамысловасці, а таксама на перспектывах стварэння ў Гане зборачных прадпрыемстваў беларускай тэхнікі.