17-04-2019
17 красавіка 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка правёў сустрэчу са спецыяльным дакладчыкам Савета ААН па правах чалавека па пытанні аб становішчы праваабаронцаў Мішэлем Форстам.
Падчас сустрэчы адбыўся абмен думкамі аб падыходах да рэалізацыі Дэкларацыі аб праве і абавязку асоб, груп і органаў грамадства заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды, ухваленай Генеральнай Асамблеяй ААН у 1998 годзе.