06-04-2018
6 красавіка 2017 г. у г.Мінску адбылося чарговае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, у якім прыняла ўдзел беларуская дэлегацыя пад кіраўніцтвам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея.
Парадак мерапрыемства ўключаў 14 пытанняў, якія ахопліваюць асноўныя напрамкі супрацоўніцтва ў рамках Садружнасці.
Па выніках абмеркавання прыняты рашэнні ўхваліць і ўнесці на разгляд чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД праекты Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц СНД у барацьбе са злачынствамі ў сферы інфармацыйных тэхналогій, а таксама Міждзяржаўнай праграмы сумесных мер барацьбы са злачыннасцю на 2019-2023 гады. Узгоднены рашэнні вышэйшых органаў СНД аб унясенні змяненняў у палажэнні аб Савеце міністраў абароны дзяржаў — удзельніц СНД, аб Сакратарыяце Савета міністраў абароны і аб Антытэрарыстычным цэнтры дзяржаў — удзельніц СНД.
У сферы гуманітарнага супрацоўніцтва ўхвалены праекты палажэнняў аб З'ездзе настаўнікаў і работнікаў адукацыі дзяржаў — удзельніц Садружнасці, а таксама аб сумесным Міжнародным маладзёжным праекце “100 ідэй для СНД".
Бакі разгледзелі справаздачу аб рэалізацыі Плана шматузроўневых кансультацый паміж МЗС у рамках СНД на 2017 год і зацвердзілі аналагічны План на 2018 год.
Падчас пасяджэння адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.
Прынята рашэнне аб правядзенні 27 верасня 2018 г. у г.Душанбе (Рэспубліка Таджыкістан) чарговага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якое адбудзецца напярэдадні пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці.
русская версия English version