25-05-2018
24 мая 2018 г. у рамках экспертнага форуму “Мінскага дыялогу” адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі з намеснікам памочніка Генеральнага сакратара НАТА па палітычных пытаннях і палітыцы бяспекі Джэймсам Апатураем.
Падчас сустрэчы абмеркаваны пытанні рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі, а таксама адбыўся прадметны абмен думкамі аб перспектывах развіцця супрацоўніцтва па лініі Беларусь-НАТА.