15-06-2018
15 чэрвеня 2018 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Ігара Назарука з Міністрам сельскай гаспадаркі Рэспублікі Арменія Артурам Хачатранам.
У ходзе гутаркі бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў беларуска-армянскага супрацоўніцтва. У прыватнасці, разгледжаны перспектывы павелічэння аб'ёмаў двухбаковага гандлю сельгаспрадукцыяй, нарошчвання паставак у Арменію беларускай тэхнікі, іншых тавараў, актывізацыі супрацоўніцтва ў розных галінах, уключаючы падрыхтоўку кадраў. Прапрацаваны пытанні абмену візітамі профільных дэлегацый.