28-09-2018
28 верасня 2018 г. на палях агульнай дыскусіі Генеральнай Асамблеі ААН Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН В. Рыбакоў узяў удзел у спецыяльным мерапрыемстве высокага ўзроўню, прысвечаным прыняццю Кодэкса паводзінаў для дасягнення свету, вольнага ад тэрарызму.
Даведка: каля 70 дзяржаў, у тым ліку Беларусь, падпісалі ініцыяваны Казахстанам дакумент, скіраваны на стварэнне адзінага фронту для ўмацавання глабальных намаганняў па прадухіленні і супрацьдзеянні тэрарызму ва ўсіх яго формах і праявах. Гэтую асноўную мэту дакумента мяркуецца дасягнуць шляхам захавання наяўных міжнародных абавязацельстваў, актывізацыі глабальнага і рэгіянальнага супрацоўніцтва на гэтым напрамку, а таксама ліквідацыі умоў зараджэння тэрарызму.
Выступіўшы першапачатковым падпісантам Кодэкса, Беларусь ізноў пацвердзіла свой статус дзяржавы, якая надае вялікую ўвагу ўмацаванню міжнароднай бяспекі, а таксама выступае за больш скаардынаваныя калектыўныя міжнародныя намаганні ў барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам.