25-06-2018
25 чэрвеня 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка правёў сустрэчу з дэлегацыяй групы дружбы “Францыя – Беларусь” Нацыянальнай асамблеі Францыі на чале з яе старшынёй Крыстафам Ляжанам. У 2018 годзе Група адзначае 25-годдзе свайго стварэння.
Падчас сустрэчы бакі канстатавалі актыўны характар беларуска-французскага міжпарламенцкага ўзаемадзеяння. Абмеркаваны стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы магчымае садзейнічанне па лініі груп дружбы ў парламентах абедзвюх краін далейшаму пашырэнню палітычных і эканамічных кантактаў паміж Беларуссю і Францыяй.
Адбыўся таксама абмен думкамі аб перспектывах развіцця дыялогу паміж Беларуссю і ЕС, актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.
русская версия English version