04-04-2018
4 красавіка 2018 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Дзяржаўным сакратаром Міністэрства замежных і еўрапейскіх спраў Славацкай Рэспублікі Лукашам Парызекам.
Падчас сустрэчы абмеркаваны стан і перспектывы пашырэння беларуска-славацкага супрацоўніцтва, ход рэалізацыі сумесных праектаў у гандлёва-эканамічнай сферы, узаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый.
Бакі надалі ўвагу развіццю адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, абмяняліся думкамі па шэрагу актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня.