16-01-2018
16 студзеня 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Мальта ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Наташай Мелі Даўдэй з нагоды ўручэння копій даверчых лістоў.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, перспектывы супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай галінах, а таксама іншыя тэмы, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.