23 красавіка 2024 г. адбылася сустрэча Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у Ганконгу Таццяны Харлап са Спецыяльным упаўнаважаным Міністэрства замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Спецыяльным адміністрацыйным раёне Макао (у рангу намесніка Міністра замежных спраў) Лю Сяньфа.
Бакі абмеркавалі пытанні развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Макао, уключаючы актывізацыю ўзаемнага гандлю, прасоўванне Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень", пашырэнне гуманітарных сувязей і абменаў дэлегацыямі.
Лю Сяньфа падкрэсліў асаблівы статус адносін Беларусі і Кітая - усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, які адлюстроўвае эксклюзіўны характар дружбы і ўзаемадзеяння дзвюх краін на фоне глабальных нявызначанасцей у свеце.