11-09-2019
11 верасня 2019 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Балгарыя Петкам Дойкавым падчас візіту балгарскай дэлегацыі ў Беларусь, які праходзіць 10-12 верасня 2019 г.
Бакі адзначылі важнасць актывізацыі палітычнага дыялогу паміж дзвюма краінамі і выказалі надзею на працяг практыкі кантактаў паміж МЗС. У якасці аднаго з найважнейшых элементаў беларуска-балгарскага супрацоўніцтва названа развіццё міжпарламенцкага ўзаемадзеяння.
У.Макей звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць сумесных намаганняў па актывізацыі дынамікі двухбаковага тавараабароту і нарошчванню беларускага экспарту ў Балгарыю.
Асобна разгледжаны пытанні супрацоўніцтва ў сферы турызму і шэраг іншых перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння.