10-05-2018
10-11 мая 2018 г. у г.Рыме дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Міністра замежных спраў Алегам Краўчанкам прымае ўдзел у рабоце міжнароднай канферэнцыі “Зваротны прыток замежных тэрарыстаў-баевікоў: выклікі для рэгіёну АБСЕ і за яго межамі”, арганізаванай дзеючым італьянскім старшынствам у Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ).
У сваім выступленні на адкрыцці Канферэнцыі А.Краўчанка азнаёміў экспертную супольнасць з вопытам Беларусі ў сферы барацьбы з тэрарызмам, акцэнтаваўшы ўвагу на прадпрымаемых нашай краінай на міжнародным узроўні намаганнях па выяўленні асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, прадухіленню фінансавання тэрарызму, барацьбе з тэрарыстычнай ідэалогіяй.
Намеснік Міністра інфармаваў удзельнікаў канферэнцыі аб правядзенні 9-10 кастрычніка 2018 года ў г.Мінску пад эгідай АБСЕ міжнароднай антытэрарыстычнай канферэнцыі, прысвечанай праблематыцы прадухілення тэрарызму ў лічбавую эпоху.