20-11-2019
20 лістапада 2019 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Манголіі Станіслава Чапурнога з Міністрам харчавання, сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці Манголіі, старшынёй мангольскай часткі Сумеснай Беларуска-Мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Чултэмійн Улаанам.
Бакі абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў беларуска-мангольскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў кантэксце практычнай рэалізацыі Генеральнага пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Манголіі аб экспартным крэдыце.