30-01-2018
30 студзеня 2018 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Еўракамісарам па Еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханэсам Ханам, які наведвае нашу краіну з рабочым візітам.
Падчас сустрэчы бакі разгледзелі шырокі спектр пытанняў супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Еўрапейскім саюзам. Адбыўся абмен думкамі аб перспектывах развіцця палітычнага дыялогу, удзелу Беларусі ў ініцыятыве ЕС “Усходняе партнёрства”, прыцягненні інвестыцый і спрашчэнні доступу тавараў на рынкі адзін аднаго, засваенні сродкаў тэхнічнага садзейнічання ЕС, а таксама аб сітуацыі ў рэгіёне.