02-05-2018
2 мая 2018 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Марыё Бальдзі ў сувязі з пачаткам яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.
Падчас сустрэчы Паслом былі ўручаны копіі даверчых грамат. Бакі абмеркавалі актуальныя тэмы двухбаковага палітычнага дыялога, стан і перспектывы развіцця адносін паміж Беларуссю і Італіяй у эканамічнай, гуманітарнай, культурнай галінах, выказалі ўпэўненасць у працягу плённага супрацоўніцтва.
русская версия English version