08-11-2018
8 лістапада 2018 г. у рамках візіту намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя Дапкюнаса ў г.Гуанчжоў (КНР) адбылася цырымонія адкрыцця Генеральнага консульства Беларусі ў г.Гуанчжоў. З кітайскага боку ў мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік губернатара правінцыі Гуандун Чжан Гуанцзюнь, прадстаўнікі МЗС Кітая, мясцовага бізнесу і грамадскасці.
Падчас цырымоніі намеснік Міністра адзначыў, што Генеральнае консульства Беларусі стане сувязным мостам паміж органамі ўлады, бізнесам і грамадскасцю Беларусі і Кітая на рэгіянальным узроўні і будзе спрыяць падтрыманню высокай актыўнасці кантактаў паміж дзвюма краінамі.
З кіраўніцтвам правінцыі Гуандун А.Дапкюнас абмеркаваў шляхі актывізацыі супрацоўніцтва паміж Беларуссю і паўднёвымі рэгіёнамі Кітая ў галінах турызму, спорту, інвестыцый, гандлю, культуры. Бакі выказалі гатоўнасць спрыяць актыўнаму падключэнню бізнесу дзвюх краін як да праектаў двухбаковага супрацоўніцтва, так і да працэсаў сінхранізацыі эканамічнага развіцця Беларусі і Кітая.
Падчас сустрэчы А.Дапкюнаса з кіраўніцтвам буйной кітайскай кампаніі “Wens Foodstuff Group” бакі абмеркавалі шляхі і праекты супрацоўніцтва ў галіне харчовай бяспекі і сельскай гаспадаркі.
У гэты ж дзень у г.Гуанчжоў адбыўся Беларуска-Кітайскі турыстычны форум з удзелам намесніка кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства, прадстаўнікоў кіраўніцтва Міністэрства спорту і турызму, філіяла «Белінтурыст», а таксама больш за 30 прадстаўнікоў турыстычнага бізнесу, органаў мясцовай улады правінцыі Гуандун і адмысловага адміністрацыйнага раёна Ганконг.