13-04-2018
12 красавіка 2018 г. у г.Лісабоне (Партугалія) у Інстытуце Камоеш адбылася цырымонія адкрыцця міжнароднай выставы сучаснага мастацтва “Ад Лісабона праз Мінск, Маскву, Астану да Уладзівастока”.
Выставу адкрылі намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка і Віцэ-прэзідэнт Інстытута Камоеш Гансала Телез Гомес.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва МЗС Партугаліі, акадэмічнай супольнасці, дыпламатычных колаў, няўрадавых арганізацый і беларускай дыяспары.
На выставе, арганізаванай пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Беларусі, Генеральнага дырэктара ЮНЕСКА, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, прадстаўлены работы сучасных мастакоў з 30 сталіц дзяржаў Еўразіі.
Куратарамі выставы з'яўляюцца суаўтары ідэі праекта: лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесар Віктар Альшэўскі і Пасол Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы, Партугальскай Рэспубліцы, Каралеўстве Іспанія і Княстве Манака, Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА і Сусветнай турысткай арганізацыі Павел Латушка.
Дэманстрацыя выставы ў г.Лісабоне з'яўляецца завяршальным пунктам турнэ: праект ужо прайшоў у Мінску, Маскве і Астане.
Да даведкі: У Мінску выстава была прадстаўлена са снежня 2016 года па люты 2017 года. За гэты перыяд яе наведала больш за 9 тысяч чалавек.
З сакавіка па красавік 2017 года выстава дэманстравалася ў Маскве, дзе яе наведалі 10 тысяч чалавек.
Яшчэ 30 тысяч чалавек наведалі выставу ў Астане, дзе яна дэманстравалася з красавіка па верасень 2017 года. Праект таксама быў прадстаўлены ў рамках міжнароднай выставы “ЭКСПА-2017” у Казахстане.
Удзячнасць за арганізацыю выставы беларускаму боку выказаў Прэзідэнт Партугаліі Марселу Рэбелу дзі Соза.