13-04-2018
13 красавіка 2018 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся са старшым навуковым супрацоўнікам Джэймстаўнскага фонду (ЗША) Уладзімірам Сокарам.
Падчас сустрэчы абмеркаваны стан і перспектывы беларуска-амерыканскіх адносін, сітуацыя ў рэгіёне і свеце, а таксама пытанні ўзаемадзеяння з міжнароднай аналітычнай супольнасцю.