05-06-2018
5 чэрвеня 2018 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу з дэлегацыяй Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) на чале з Віцэ-прэзідэнтам ЕБРР Аланам Пію.
Падчас сустрэчы абмеркаваны ход рэалізацыі сумесных праектаў, а таксама новыя напрамкі ўзаемадзеяння Беларусі і ЕБРР. Бакі канстатавалі станоўчую дынаміку супрацоўніцтва нашай краіны і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Былі таксама разгледжаны пытанні падрыхтоўкі кансультатыўнага візіту дэлегацыі Савета дырэктараў ЕБРР у Беларусь у верасні 2018 года.
У прысутнасці Міністра замежных спраў і Віцэ-прэзідэнта ЕБРР быў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Адміністрацыяй індустрыяльнага парку “Вялікі камень”, Кітайска-Беларускім СЗАТ “Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку” і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця.
русская версия English version