05-11-2018
5 лістапада 2018 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі з намеснікам Генеральнага дырэктара Еўрапейскай камісіі па пытаннях суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Катарынай Матэрнавай, якая знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам для ўдзелу ў мерапрыемствах Кастрычніцкага эканамічнага форуму.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Еўрасаюзам, уключаючы рэалізацыю праектаў і праграм, якія фінансуюцца ЕС.