10-04-2018
9 красавіка 2018 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Алега Паферава з прадстаўнікамі венесуэльскай часткі Сумеснай Беларуска-Венесуэльскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве пад кіраўніцтвам Віцэ-прэзідэнта па пытаннях планавання Рыкарда Менендаса.
У сустрэчы таксама прынялі ўдзел Віцэ-прэзідэнт па пытаннях эканомікі і Міністр сельскай гаспадаркі і зямель Вільмар Кастра, Міністр эканомікі і фінансаў Сымон Серпа, Міністр жылога асяроддзя і жылля Ільдэмара Вільяроэль, Міністр базавай, стратэгічнай і сацыялістычнай прамысловасці Хуан Арыас, намеснік Міністра замежных спраў Венесуэлы Іван Хіль і кіраўнік венесуэльскай карпарацыі знешняга гандлю Джузэпэ Йофреда.
Абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін, уключаючы развіццё прамысловай кааперацыі і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама перспектывы імплементацыі канцэпцыі ўзаемадапаўняльнасці эканомік дзвюх краін, пошуку новых формаў фінансавання і новых рынкаў збыту для сумеснай прадукцыі.
Бакамі адзначаны прагрэс у рэалізацыі Праграмы “Дарожная карта двухбаковага супрацоўніцтва на сярэднетэрміновую і доўгатэрміновую перспектыву”.