07-03-2019
7 сакавіка 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь Віарэлам Машану.
Бакі працягнулі абмеркаванне прыярытэтаў старшынства Румыніі ў Савеце Еўрапейскага саюза ў першай палове 2019 года і супрацоўніцтва Беларусі з Еўрапейскім саюзам падчас румынскага старшынства.